- Дадаем беларускія пераклады ў сістэму: “System -> Administration -> Language Support”. Выбіраем “Belarusian”, інсталюем моўныя пакункі.
- Рэдагуем файл з азначэннямі лакальнасцяў. Для гэтага адчыняем “Gnome Terminal” (“Applications -> Accessories -> Terminal”) і ўпісваем наступны загад:
sudo gedit /var/lib/locales/supported.d/beПадаўшы свой пароль, рэдагуем файл, каб той выглядаў такім чынам:
be_BY.UTF-8 UTF-8
be_BY.UTF-8@latin UTF-8Запісваем файл (“File – Save”).
- Генеруем файлы лакальнасцяў (упісваем у тэрмінальнай праграме):
sudo dpkg-reconfigure locales - Змяняем файл азначэнняў лакальнасцяў, даступных для пачатку сесіі (упісваем у тэрмінальнай праграме):
sudo gedit /etc/gdm/locale.confЗмяняем радок:
Belarusian(Belarus) be_BY@latinна
Belarusian(Latin) be_BY.UTF-8@latin,be_BY@latinЗапісваем файл (“File – Save”).
- Пераключаем “Gnome Desktop Manager”, папярэдне захаваўшы ўсю важную інфармацыю гэтай сесіі (сесія будзе забітая, і ты можаш страціць незапісаныя на дыск звесткі):
sudo /etc/init.d/gdm restart - Падчас уваходу ў новую сесію выбірай у спісе моваў “Belarusian (Latin)”. Увайдзі. Калі ўсё добра, ты ўбачыш інтэрфейс беларускай лацінкай.
Верасень 28, 2008
Уключэнне інтэрфейсу беларускай лацінкай (Ubuntu 8.10)
Праверка беларускага правапісу для Aspell (Linux)
Спачатку трэба заінсталяваць слоўнікавыя файлы. Для ўладальнікаў Gentoo Linux ці ALT Linux можна проста заінсталяваць пакунак aspell-be праз сістэмныя сродкі, выканаўшы адзін з наступных загадаў:
$ sudo emerge aspell-be # для Gentoo Linux
$ sudo apt-get install aspell-be # для ALT Linux
Вядома, для гэтага трэба мець для гэтага дазвол: правільна наладжаны файл /etc/sudoers (ці можна проста зрабіць гэта, увайшоўшы ў сістэму, як карыстальнік “root”).
Нажаль, Ubuntu Linux пакуль не мае такога пакунка, а значыць, прыйдзецца крыху папрацаваць. Вось інструкцыя.
- Загружаем архіў з беларускім модулем праверкі правапісаў у хатні каталог карыстальніка (напрыклад, /home/user).
- Адчыняем праграму Тэрмінал (для Gnome: Alt+F2 – gnome-terminal – Enter).
- У адчыненым кансольным акне ўпісваем наступныя загады (пасля кожнага націскаем Enter):
$ tar xvjf aspell5-be-0.01.tar.bz2 # распакоўваем архіў
$ cd aspell5-be-0.01/ # пераходзім у каталог са слоўнікам
$ ./configure # канфігуруем слоўнік для зборкі (кампіляцыі)
$ make # збіраем (кампілюем) слоўнік
$ sudo aptitude install checkinstall # упэўніваемся, што ў нас заінсталяваны патрэбны для канчатковай зборкі пакунак: уводзім пароль свайго карыстальніка і націскаем Enter
$ sudo checkinstall # інсталюем слоўнік: уводзім пароль свайго карыстальніка і націскаем Enter
Усё, слоўнік заінсталяваны. Цяпер можна ўключаць праверку правапісу ў усіх праграмах, якія працуюць з Aspell (а гэта большасць “родных” Unix-праграм новага пакалення).
Напрыклад, у Тэкставым рэдактары GNOME, каб уключыць праверку нарматыўнага правапісу, трэба ў меню “Tools -> Specify Language” выбраць “Беларуская (SU)”, для “клясычнага” – “Беларуская (Беларусь)”. Пасля можна ўключыць аўтаматычную праверку правапісу: “Tools -> Automatic spell checking”.
LaTeX + беларуская лацінка
Каб пісаць лацінкай у дакументах LaTeX, трэба ў загалоўку ўпісаць:
\usepackage[utf8x]{inputenc}