…Зранку патэлефанавалі з мясцовага аддзела культуры і, спаслаўшыся на допіс жонкі ў Сеціве (!) пра арганізацыю нашага вяселля і казлоў, якія вымагалі бабкі, спыталі, ці я пацвярджаю факт дацця хабару за тое, што павінны былі зрабіць бясплатна. Сказаў, што пацвярджаю. У адказ пачуў: “Прабачце, што з вашым вяселлем былі такія праблемы. Вінаватыя ўжо пакараныя, а хабарнікаў будзем звальняць”. І паклалі слухаўку. Вось цяпер сяджу і думаю: я казёл? Ці гэта Бог кагосьці пакараў?
…Нарэшце звольніўся з добрай працы. Доўга адпачываць не выпадае: у панядзелак іду на новую добрую працу афармляцца: з заработкам, большым у два разы за цяперашні, дый “белым”, што ў нас бывае не так часта, як у краінах перамогла-нямоглага капіталізму. Вядома, спецыялізацыю не мяняю: я з Linux/Unix-ам на ўсё жыццё
…У Варшаве, дзякуючы любай жонцы, мяне ўжо чакае мая новая цацка. Вітайце: HP Elitebook 6930p!
…Пагартаў нарэшце афіцыйную пастанову Міністэрства абароны РБ пра спосаб вызначэння ступені прыдатнасці грамадзян для войска і зразумеў, што для майго назову ў таварыша ваенкамніка ёсць тры вялікія літары – НГМ. Што ў перакладзе на людскую мову значыць “непрыдатны для тэрміновай службы ў мірны час”. Цяпер абы толькі наш Сонцупадобны не ўсчаў якой вайнушкі. Карацей, лёс склаўся так, што няма ў мяне шанца паслужыць у замежным легіёне
…Але не думайце, што я зусім нябога і нямога: схадзіў сёння на ультрагукавое даследаванне, і там мне паведамілі, што ў іхнай спецыяльнасці я здаровы, як слон. Так што Райх дранікаў і калдуноў у надзёжных руках!
Епам! Секта! А-а-а-а!
Comment by g-rub — November 29, 2008 @ 2:17 pm
Spadar, darečy, u siońniašnim numary časopisa “Et Cetera” raspaviadajecca ab tym, što EPAM pieražyvaje daloka nie lepšy čas!
Comment by Siaržuk Piatroŭski — January 5, 2009 @ 9:59 am
Па-рознаму. Артыкул пісалі ў Sam Solutions? Ці можа звольненыя Java-студэнты?
Зрэшты, працу я заўжды знайду.
Comment by biespartyjny — January 5, 2009 @ 3:07 pm
Čamuści ja taki adkaz j čakaŭ
Comment by Siaržuk Piatroŭski — January 5, 2009 @ 3:18 pm