Капішча

November 28, 2008

В этот знаменательный день…

Filed under: я — biespartyjny @ 5:19 pm

…Зранку патэлефанавалі з мясцовага аддзела культуры і, спаслаўшыся на допіс жонкі ў Сеціве (!) пра арганізацыю нашага вяселля і казлоў, якія вымагалі бабкі, спыталі, ці я пацвярджаю факт дацця хабару за тое, што павінны былі зрабіць бясплатна. Сказаў, што пацвярджаю. У адказ пачуў: “Прабачце, што з вашым вяселлем былі такія праблемы. Вінаватыя ўжо пакараныя, а хабарнікаў будзем звальняць”. І паклалі слухаўку. Вось цяпер сяджу і думаю: я казёл? Ці гэта Бог кагосьці пакараў?

…Нарэшце звольніўся з добрай працы. Доўга адпачываць не выпадае: у панядзелак іду на новую добрую працу афармляцца: з заработкам, большым у два разы за цяперашні, дый “белым”, што ў нас бывае не так часта, як у краінах перамогла-нямоглага капіталізму. Вядома, спецыялізацыю не мяняю: я з Linux/Unix-ам на ўсё жыццё :)

…У Варшаве, дзякуючы любай жонцы, мяне ўжо чакае мая новая цацка. Вітайце: HP Elitebook 6930p!

…Пагартаў нарэшце афіцыйную пастанову Міністэрства абароны РБ пра спосаб вызначэння ступені прыдатнасці грамадзян для войска і зразумеў, што для майго назову ў таварыша ваенкамніка ёсць тры вялікія літары – НГМ. Што ў перакладзе на людскую мову значыць “непрыдатны для тэрміновай службы ў мірны час”. Цяпер абы толькі наш Сонцупадобны не ўсчаў якой вайнушкі. Карацей, лёс склаўся так, што няма ў мяне шанца паслужыць у замежным легіёне :(

…Але не думайце, што я зусім нябога і нямога: схадзіў сёння на ультрагукавое даследаванне, і там мне паведамілі, што ў іхнай спецыяльнасці я здаровы, як слон. Так што Райх дранікаў і калдуноў у надзёжных руках!

November 16, 2008

Ліст да маладога джыхадаўца

Filed under: беларушчына, пераклад — biespartyjny @ 2:27 am

Новае на блогу, дзякуючы Zołku. Крытыка вітаецца =)

Blog at WordPress.com.