Капішча

October 4, 2008

Эксперт мусіць быць ахайным

Filed under: беларушчына, мануал — biespartyjny @ 6:58 pm

Аўтар артыкула, які заклікае да чысціні мовы, сам робіць памылкі. Так, у апошняй прапанове ён ужывае слова “заканчваць” як быццам сістэмнае, беларускае. Але ж гэта НЕ-беларуская форма дзеяслова, гэта зрусіфікаваная падмена для рускага слова “оканчивать”! Па-беларуску будзе “закончваць”, “скончваць”, “канчаць”, а не “заканчваць”, “сканчваць”… Вось тут можна паглядзець, што кажа на гэты конт майстра беларускага нармавання Павел Сцяцко.
Раю аўтарам, якія бяруцца вучыць іншых правільнай адмене беларускай мовы дакладна спраўджваць кожную сваю параду, бо мова не жыве ўласным жыццём і часта словы, прамоўленыя з пазіцыі “эксперта”, не аналізуюцца беларускай супольнасцю крытычна. Неахайныя парады і навука толькі шкодзяць.
І тым больш гэтак неахайна пісаць нельга чалавеку з імем “І.Крамко”, калі гэта сапраўды той досыць знаны ў пэўных колах філолаг

Blog at WordPress.com.