Капішча

Верасень 28, 2008

Уключэнне інтэрфейсу беларускай лацінкай (Ubuntu 8.10)

Filed under: беларушчына, лацінка, мануал — biespartyjny @ 11:18 pm
  1. Дадаем беларускія пераклады ў сістэму: “System -> Administration -> Language Support”. Выбіраем “Belarusian”, інсталюем моўныя пакункі.
  2. Рэдагуем файл з азначэннямі лакальнасцяў. Для гэтага адчыняем “Gnome Terminal” (“Applications -> Accessories -> Terminal”) і ўпісваем наступны загад:

    sudo gedit /var/lib/locales/supported.d/be

    Падаўшы свой пароль, рэдагуем файл, каб той выглядаў такім чынам:

    be_BY.UTF-8 UTF-8
    be_BY.UTF-8@latin UTF-8

    Запісваем файл (“File – Save”).

  3. Генеруем файлы лакальнасцяў (упісваем у тэрмінальнай праграме):

    sudo dpkg-reconfigure locales

  4. Змяняем файл азначэнняў лакальнасцяў, даступных для пачатку сесіі (упісваем у тэрмінальнай праграме):

    sudo gedit /etc/gdm/locale.conf

    Змяняем радок:

    Belarusian(Belarus) be_BY@latin

    на

    Belarusian(Latin) be_BY.UTF-8@latin,be_BY@latin

    Запісваем файл (“File – Save”).

  5. Пераключаем “Gnome Desktop Manager”, папярэдне захаваўшы ўсю важную інфармацыю гэтай сесіі (сесія будзе забітая, і ты можаш страціць незапісаныя на дыск звесткі):

    sudo /etc/init.d/gdm restart

  6. Падчас уваходу ў новую сесію выбірай у спісе моваў “Belarusian (Latin)”. Увайдзі. Калі ўсё добра, ты ўбачыш інтэрфейс беларускай лацінкай.

No Comments Yet »

No comments yet.

RSS feed for comments on this post. TrackBack URI

Leave a comment

Blog at WordPress.com.