Капішча

Верасень 28, 2008

Беларуская свядомасць

Filed under: беларушчына, цытаты — biespartyjny @ 12:03 pm

“Усе мы, роджаныя ў няволі, будучы з натуры беларусінамі, духоўна людзі робленыя, нейкім або нечым усьвядомленыя або загітованыя. Ніхто з нас ня можа сказаць, што нарадзіўся беларусінам, як родзяцца немцы, ангельцы, палякі, французы або тыя-ж расійцы. Кожнаму з нас, ужо вырасшы і навучыўшыся разважаць, павінен быў шукаць сваю нацыю, свайго месца ў сям’і народаў. Гэтага душэўнага перажываньня, гэтага шуканьня свайго нацыянальнага я ня ведаюць дзеці тых народаў, што не перажывалі нацыянальнай няволі. І ці-ж можам мы, у няволі роджаныя, духоўна скрыўленыя, увайсьці ў абяцаную зямлю адраджанае Белае Русі. Ці дажывомся мы да тае часіны, калі народ наш духоўна вернецца ў сваю родную краіну, каб усьцешыцца вялікаю радасьцю свайго уласнага нацыянальнага творчаства? Не, нам гэта не дано!”
“Хіба ж мы ня чуем кругом таго, што чуў Майсей у пустыні ад жыдоўства? “Нашто ты выманіў нас з Эгіпту? Там мы мелі свае хаты, поўныя гаршкі мяса, і хлеба было ў нас даволі, а тут мы і дзеці нашыя мром сьмерцю галодных?” А ці ня чуем мы цяпер, як з усіх бакоў кажуць: “Нашто нам тая Беларусь? Нашто нам кідаць тое, да чаго мы прывыклі? Мы тут маем свае хаты, сталы прыпынак, а там – барацьба, змаганьне, сьмех і зьдзекі, фараоны з войскам на калясьніцах і цёмная невядомая будучына!..” Але, слухаючы гэта, мацней сьціскаецца посах у руках і мацней адчуваецца прыходная няўхільнасьць [зямлі абяцанай].”

Язэп Лёсік. “Як яны пазналі сябе беларусінамі?”, 1922.

No Comments Yet »

No comments yet.

RSS feed for comments on this post. TrackBack URI

Leave a comment

Blog at WordPress.com.