Капішча

Чым заняцца?

Тут я змяшчаю спіс цікавых для мяне рэчаў, якія пакуль што ніхто не зрабіў, а варта было б. Магчыма, штосьці з гэтага я раблю ў часіну, як ты гэта чытаеш. Гэты спіс створаны, каб раптам не забыцца пра якую важную ідэю.

Тэхнічны пераклад:

  1. Зрабіць модуль спраўджвання правапісу тэксту Aspell для беларускай лацінкі.
  2. Стварыць модуль для праграмы gedit для канвертавання паміж тэкстамі ў лацінкавай і кірылічнай графічных сістэмах.
  3. Дадаць у беларускую лацінскую лакальнасць для Glibc асаблівыя правілы парадкавання для дыякрытычных знакаў (ć, ź, č, ž, ś, š, ń, ł, ŭ).
  4. Паўнавартасны беларускі метад пісання для Linux.

Blog at WordPress.com.