Пра польскі гук “ɫ”
Каментарыя вымагае латэральны пярэднеязычна-зубны гук “ɫ”. Мовазнаўцы лічаць яго іначай рэалізаванай факультацыйнай адменай адзінкі “u (нескладовае)”… Такая вымова (“u нескладовага”) яшчэ досыць нядаўна, у 60-ых гг. XX ст., лічылася менш стараннай, нават неакуратнай, абы-якой. На сцэне, у тэатры, на радыё і ў на той час толькі ўзніклай тэлевізіі ўзорным гукам лічыўся менавіта гук “ɫ”. Сёння яго рэдка чуваць, амаль што толькі ў выкананні прадстаўнікоў старога пакалення і жыхароў былых “крэсаў”. Гістарычныя аргументы за захаванне гэткай вымовы неадназначныя. Даследнікі моўных падзеяў заўважаюць сляды тзв. працэса змагання, г.зн. пераўтварэння фанемы “ɫ” у “u”, яшчэ ў старапольскіх тэкстах (найраней у XV ст., у Малапольскім рэгіёне). Сёння нельга лічыць “ɫ” першаснай адменай, бо вымова ў гэтай пазіцыі гуку “u” вельмі распаўсюдзілася. Сумненні таксама выклікае спроба апісання гэтага з’явішча ў тэрмінах факультацыйных адменаў, калі іх цяжка пачуць ад карыстаннікаў мовы ў ужытку. Варта было б казаць пра дзве падсістэмы: у адной рэалізуецца адзінка “u” (і гэтая сістэма пераважае), у другой – саступаючай – дасюль маем справу з адзінкай “ɫ”.
Alicja Nagórko. Zarys gramatyki polskiej. Warszawa: PWN, 2006 (s.43)
Іншыя пераклады
No Comments Yet »
No comments yet.
RSS feed for comments on this post. TrackBack URI