Капішча

0. Уступ

Паданьні, легенды, міты й казкі ва ўсе часы трымаліся дзяцінства, а таму, мабыць, кожны падлетак прыхоўвае ў сваёй душы падсьвядомую любоў да дзіўных, фантастычных і відавочна нерэальных гісторыяў. Пэўна, чалавек яшчэ не стварыў нічога, што магло б прынесьці ў дзіцячыя сэрцы болей радасці, як вядомыя казкі Грымаў ды Андэрсэна.
Нажаль, старадаўнія казкі, якімі доўга паслугоўваліся пакаленьні, цяпер застарэлі й не адпавядаюць патрэбам дзяцей. Прыйшоў час “казак”, дзе ў жахлівых ды крывавых бойках забіваюць шаблённых джынаў, карлікаў ды фэяў, каб урэшце вывесьці нейкую злавесную мараль. Сучасная адукацыя вымагае маральнасьці. Але цяперашнія дзеці шукаюць у казачных апавяданьнях адно толькі забавы ды ўхваляюць усе нядобрыя ўчынкі герояў.
Трымаючыся гэтай думкі, я напісаў сваю гісторыю пра чарадзея з краіны Оз, адумысьля для сёньняшніх дзетак. Я імкнуўся зрабіць яе мадэрнізаванай казкай, дзе пакінутыя цуд і радасьць, але вычышчаныя кашмары й гора.

Л. Фрэнк Баўм. Чыкага, кастрычнік 1900 г.

No Comments Yet »

No comments yet.

RSS feed for comments on this post. TrackBack URI

Leave a comment

Blog at WordPress.com.