Тут будуць змяшчацца спасылкі на мае літаратурныя пераклады. Усё, што я раблю ў гэтым рэчышчы, распаўсюджваецца паводле ўмоў публічнага дамена, калі я яўна не азначыў іначай. Такім чынам я нікога ні да чаго не абавязваю, хоць мне будзе прыемна, калі асоба, якая недзе выкарыстала вынік маёй перакладніцкай работы, пазначыць маё аўтарства, крыніцу ўзятага тэксту ці ў выпадку камерцыйнай выгоды, атрыманай праз выкарыстанне гэтых матэрыялаў, падзеліцца грашыма.
Прыемнага чытання і выкарыстання!